Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саўка ды Грышка пра перамогу Трампа на выбарах у ЗША


Музычныя героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.

Грышка:

Які завал!
Я не прагназаваў.
Чаму народ
Так прагаласаваў?

Саўка:

Он бодр, ня слаб.
Падайце трап!
Усенародна ізбран Трамп!

Грышка:

Кашмар! гамон!
Прыйшоў Армагедон!
Чаму? Чаму?
Чамусьці выйграў ён...

Саўка:

Хацелась вам
Ва ўласьці баб.
А пабядзіў мужык наш, Трамп.

Грышка:

Трындзец! Гамон!
Што гэта за праклён?!
Няўжо я сплю
І сьню кашмарны сон?

Саўка:

Грыгоры, гэй!
сто грам налей!
Наш Трамп ня гей і не яўрэй.
Любіцель жэншчын і дзяцей...
Нясіце трон яму скарэй!

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG