Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Associated Press: Клінтан апярэджвае Трампа па агульнай колькасьці галасоў


Рэспубліканец Дональд Трамп, фактычна абраны 45-м прэзыдэнтам ЗША, на гэты момант у працэсе падвядзеньня вынікаў галасаваньня — па агульнай колькасьці галасоў выбаршчыкаў — адстае ад саперніцы — кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан. Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія ў рэжыме рэальнага часу публікуе Associated Press.

На момант публікацыі за Клінтан прагаласавалі амаль на 170 тысяч амэрыканцаў больш, чым за Трампа. Пры гэтым ён ужо набраў дастатковую для перамогі колькасьць галасоў выбаршчыкаў — 276 (пры неабходных 270).

Выбары ў ЗША праходзяць у два этапы: выбаршчыкі аддаюць галасы за выбаршчыкаў, якія пазьней галасуюць за аднаго з кандыдатаў. Колькасьць выбаршчыкаў ад кожнага штата прама прапарцыйная колькасьці насельніцтва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG