Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі, Нэвадзе і Масачусэтсе ўхвалілі легалізацыю марыхуаны


На рэфэрэндуме у штаце Каліфорнія ўхвалены дазвол ужываць марыхуану ў так званых рэкрэацыйных мэтах асобам, старэйшым за 21 год.

Як паведамляе Associated Press, такая прапанова ўхваленая таксама ў Нэвадзе і Масачусэтсе. Два штаты — Флорыда і Паўночная Дакота — ухвалілі ўжываньне марыхуаны паводле прызначэньня лекара.

Ужываньне марыхуаны «дзеля рэкрэацыйных мэтаў» дазволена ў штатах Аляска, Каларада, Вашынгтон, Арэгон і ў фэдэральнай акрузе Калюмбія (сталіца Вашынгтон). Продаж канабісу дазволены ў мэдычных мэтах у 24 амэрыканскіх штатах і ажыцьцяўляецца пад самым строгім кантролем уладаў. У большасьці выпадкаў атрымліваць прэпарат могуць людзі, якія пакутуюць на рак, гляўкому і шэраг іншых захворваньняў.

Каліфорнія была першым штатам, які ўхваліў ужываньне мэдычнай марыхуаны два дзесяцігодзьдзі таму. Яна стала цяпер адным зь пяці штатаў, якія вынесьлі на абмеркаваньне магчымасьць легалізаваць марыхуану ў рэкрэацыйных мэтах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG