Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп на мяжы перамогі ў выбарах 45-га прэзыдэнта ЗША.

Падлік галасоў працягваецца ў пяці штатах: Вісконсіне, Мінэсоце, Мічыгане, Нью-Гэмпшыры і Арызоне. Трамп мае перавагу ў штатах Вісконсін і Мічыган, дзе апытаньні напярэдадні выбараў аддавалі перавагу кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан.

Раней Трамп перамог у ключавых штатах Агаё, Флорыда, Паўночная Караліна і Пэнсыльванія.

Кіраўнік кампаніі Клінтан, Джон Падэста, паведаміў прыхільнікам кандыдаткі, што яна ня будзе выступаць ўначы з 8 на 9 лістапада паводле часу ў ЗША. Ён заклікаў іх ісьці спаць, заявіўшы, аднак, што выбары «яшчэ не скончаныя».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG