Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Леанід Маракоў застаецца ў госьпісе


Леанід Маракоў, архіўнае фота

Леанід Маракоў, архіўнае фота

У аўторак зьявіліся паведамленьні, што цяжка хворага пісьменьніка і дасьледніка-гісторыка Леаніда Маракова перавядуць з госьпісу у Дом міласэрнасьці. Ужо была дамоўленасьць з Домам міласэрнасьці, узгоднены кошт — знаходжаньне хворага абышлося б 35 рублёў за суткі. Але ўсё ж было вырашана пакінуць Маракова ў госьпісе.

У другой палове дня архітэктар Вадзім Пракопчык, які прыехаў наведаць пісьменьніка, узгадніць усе фармальнасьці і дапамагчы зь перавозкай, напісаў у сваім «Фэйсбуку»:

«Стан ягоны сёньня пагоршыўся. Ні пра якія перамяшчэньні ў іншае месца і гаворкі ня йдзе. Да таго ж пасьля некалькіх кансультацыяў зь лекарамі госьпісу і Дому міласэрнасьці выявілася, што госьпіс у сэнсе забесьпячэньня лекамі на гэтым этапе хваробы Леаніда куды лепшы, а цэнтар на вуліцы Скарыны таксама ня можа забясьпечыць індывідуальных сядзелак — іх там 3 на 25 чалавек. Так што ён, хутчэй за ўсё, застанецца там, дзе і цяпер, і мы з вамі сваімі ахвяраваньнямі проста падмацуем базу госьпісу прыватнымі сядзелкамі і ўсім неабходным».

Дапамагчы Леаніду Маракову можна, пералічыўшы сродкі на рахунак № 5351 0410 8976 2734 у МТБанку (картка дзейнічае да 02.19).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG