Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэмакратычная партыя губляе шанцы на кантроль над Сэнатам ЗША


Будынак Кангрэсу ЗША (©Shutterstock)

Будынак Кангрэсу ЗША (©Shutterstock)

Дэмакратычная партыя ЗША атрымала дадатковае месца ў Сэнаце, але іх надзеі атрымаць кантроль над верхняй палатай амэрыканскага Кангрэсу атрымалі сур’ёзны ўдар, бо кандыдаты Рэспубліканскій партыі маюць добрыя вынікі.

Дэмакратка Тэмі Даксуорт перамагла сэнатара-рэспубліканца Марка Кірка на выбарах у штаце Ілінойс. Дэмакратычнай партыі трэба яшчэ 4 дадатковыя мандаты, каб атрымаць кантроль над Сэнатам, але шэраг кандыдатаў, на якіх партыя ўскладала спадзяваньні ў штатах Індыяна, Вісконсін, Паўночная Караліна і Флорыда, прайгралі.

Раней амэрыканскія тэлеканалы ABC і NBC паведамілі, што Рэспубліканская партыя, як і чакалася, захавала кантроль на ніжняй палатай Кангрэсу — Палатай Прадстаўнікоў.

XS
SM
MD
LG