Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп выйшаў наперад на выбарах у ЗША; ідзе змаганьне за Флорыду і Агаё


Кандыдатка на прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан перамагла ў штаце Нью-Ёрк, але кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп чакана перамог у Тэхасе і мае перавагу ў адных з найбольш напружаных выбараў у амэрыканскай гісторыі.

Штабы кандыдатаў чакаюць вынікаў з такіх штатаў як Флорыда, Пэнысльванія, Паўночная Караліна і Агаё, дзе ні Клінтан, ні Трамп ня мелі значнай перавагі паводле апытаньняў.

У Вірджыніі, родным штаце кандыдата на пасаду віцэ-прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Тыма Кейна, перавагу мае Доналд Трамп. Яго перамога ў гэтым штаце была б моцным ударам па Клінтан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG