Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біржы і даляр рэагуюць на выбарчыя навіны з ЗША


Ілюстрацыйнае фота (Shutterstock)

Ілюстрацыйнае фота (Shutterstock)

Глябальныя рынкі і даляр ЗША моцна вагаліся ў той час, як прыходзіла першая інфармацыя пра вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, на якіх змагаюцца Кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан і кандыдат ад Рэспубліканскай партыі — Доналд Трамп.

Акцыі на азіяцкіх біржах падняліся, упалі, а потым зноў падняліся пасьля інфармацыі пра вынікі выбараў па шэрагу штатаў. Першапачатковая перавага Клінтан выклікала пад’ём акцый на Ўол-Стрыт прыкладна на паўтара працэнта.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG