Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары у ЗША: Клінтан выйшла наперад, але пакуль няма вынікаў у ключавых спрэчных штатах


Кандыдатка на прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан мае невялікую перавагу над кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі Доналдам Трампам па выніках падліку галасоў у шэрагу штатаў на ўсходнім узьбярэжжы ЗША і ў шэрагу цэнтральных штатаў.

У той жа час Трамп перамагае ў такіх штатах, як Кентакі, Індыяна, Паўднёвая Караліна і Аклагома.

Аднак усе гэтыя штаты, дзе адбыўся падлік на гэты час, ня лічацца ключавымі ў выбарчай гонцы, і штабы чакаюць вынікаў з штатаў з большым насельніцтвам, дзе апытаньні не прадказвалі яснай перамогі аднаго з кандыдатаў.

Найбольш важнымі штатамі, ад якіх будзе залежаць агульны вынік выбараў, лічацца Флорыда, Агаё і Паўночная Караліна.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG