Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя вынікі выбараў у ЗША: Трамп наперадзе, але ў прадказальных штатах


Завяршылася галасаваньне на прэзыдэнцкіх выбарах у васьмі штатах ЗША.

Паводле першых падлікаў, кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Доналд Трамп пакуль мае невялікую перавагу, атрымаўшы перамогу ў двух штатах — Індыяне і Кентакі (яны агулам маюць 19 галасоў у Калегіі электараў, у той час як Гілары Клінтан перамагла у штаце Вэрмонт (3 галасы ў Калегіі электараў).

Аднак гэтыя штаты ня лічацца ключавымі ў выбарчай гонцы, і штабы кандыдатаў чакаюць вынікаў з штатаў з большым насельніцтвам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG