Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША акрамя прэзыдэнцкай гонкі ідзе напружанае змаганьне за Сэнат


Будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне ©Shutterstock
Будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне ©Shutterstock

У выніку выбараў 8 лістапада можа зьмяніцца палітычная партыя, якая кантралюе Кангрэс ЗША. Цяпер абедзьве палаты Кангрэсу кантралюе Рэспубліканская партыя, але яе невялікая перавага ў верхняй палаце, Сэнаце, пад пагрозай.

На гэтых выбарах рэспубліканцы абараняюць 24 месцы ў Сэнаце ЗША, і найбольш напружаная барацьба чакаецца ў такіх штатах, як Пэнсыльванія, Паўночная Караліна, Флорыда і Нью-Гэмпшыр. Дэмакратам трэба атрымаць 5 дадатковых месцаў, каб мець большасьць — 51 сэнатара.

У Палаце Прадстаўнікоў адбываюцца перавыбары на ўсе 435 месцаў, але там перавага Рэспубліканскай партыі значна мацнейшая, і чакаецца, што яна захаваецца, хоць Дэмакратычная партыя можа атрымаць дадатковыя мандаты.

Партыя, якая кантралюе Сэнат, мае кантроль над прызначэньнямі на дзяржаўныя пасады, якія робіць прэзыдэнт ЗША. Сэнат мае зацьвярджаць гэтыя прызначэньні большасьцю галасоў.

Апошнія шэсьць гадоў прэзыдэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі Барак Абама сутыкаўся з супрацьдзеяньнем Кангрэсу — у прыватнасьці, Сэнат рэгулярна адмаўляўся зацьвярджаць яго прызначэньні на дзяржаўныя пасады, ці зацягваў галасаваньне ў такіх пытаньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG