Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў ЗША: рэакцыя фінансавых рынкаў


Аналітыкі прадказваюць рост на біржах у выпадку перамогі Клінтан і спад — у выпадку перамогі Трампа

Ключавыя біржавыя індэксы ў ЗША ў сярэдзіне дня нязначна вырасьлі, у той час як амэрыканскія выбарнікі вырашаюць лёс самай жорсткай і супярэчлівай перадвыбарчай кампаніі сучаснасьці.

Шмат якія аналітыкі прадракаюць невялікі скачок біржавых коштаў і рух у бок больш рызыкоўных інвэстыцыяў у выпадку перамогі Гілары Клінтан.

Калі ж прэзыдэнтам стане Доналд Трамп, аналітыкі чакаюць рэзкага зьніжэньня коштаў на фінансавых рынках і пераход на больш бясьпечныя актывы. Трамп паабяцаў рашучыя зьмены ў сфэры гандлю, падаткаабкладаньня і рэгуляцыяў, што выклікае нявызначанасьць, якая непакоіць інвэстараў.

Клінтан крытычна ацэньвае гандлёвую палітыку ЗША і буйныя фінансавыя карпарацыі, аднак інвэстары лічаць яе больш прадказальнаю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG