Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 лістапада: Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму


Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша

ЗША — у Амэрыцы павінна стаць вядомым імя новага прэзыдэнта ЗША.

Менск — у межах Тыдня супраць фашызму і антысэмітызму вечар антыфашыстоўскіх ролікаў. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Музэем Ганны Франк (Нідэрлянды). Ynot (Ціміразева, 46а). Пачатак а 19-й.

Менск — кінафэстываль «Лістапад». Паказ фільму «Толькі ўяві..». з субтытрамі для глухіх. Кінатэатар «Перамога» (вул. Інтэрнацыянальная, 20). Пачатак а 19-й.

Менск — у Цэху Жывой Гісторыі расповед пра вікінгаў. Бяруць удзел гісторыкі з Расеі, кандыдаты гістарычных навук Юлія Калпакова і Васіль Новікаў. Мадэратар — беларускі ваенны гісторык, кандыдат гістарычных навук Мікалай Плавінскі. Бар Beer&Wine (вул. Кульман, 9). Пачатак а 19-й.

У гісторыі

1512 — Францішак Скарына ў Падуі абараніў ступень доктара мэдычных навук.

1794 — у выніку падаўленьня антырасейскага паўстаньня ў Рэчы Паспалітай 1794 г. расейскай арміяй капітулявалі абаронцы Варшавы.

1938 — нямецкія нацысты ўчынілі габрэйскі пагром («Крышталёвая ноч»).

1941 — нацысты расстралялі паўтары тысячы габрэяў у беларускім мястэчку Мір.

1989 — пачаўся дэмантаж Бэрлінскага муру.

1994 — у Нямеччыне быў штучна сынтэзаваны хімічны элемэнт з атамным нумарам 110, які атрымаў назву дармштат (ад назвы гораду, у якім яго сынтэзавалі).

9 лістапада — Усясьветны дзень супраць фашызму і антысэмітызму.

У гэты дзень нарадзіліся

1789 — Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геоляг.

1818 — Іван Тургенеў, расейскі пісьменьнік.

1922 — Нестар Сакалоўскі, беларускі кампазытар, аўтар музыкі гімну БССР.

У гэты дзень памерлі

1737 — Вінцэнт Пётар Валовіч, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

1918 — Гіём Апалінэр, францускі паэт беларускага паходжаньня.

1941 — Генрых Глябовіч, беларускі рэлігійны дзеяч.

1952 — Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю.

1970 — Шарль дэ Голь, выбітны францускі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, лідэр францускага супраціву ў часы Другой сусьветнай вайны, прэзыдэнт Францыі (1959-1969).

Цытата

Я прыйшоў да высновы, што палітыка занадта сур’ёзная справа, каб давяраць яе палітыкам.

Шарль дэ Голь

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG