Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Зэльвы супраць вуліцы Ларысы Геніюш


Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, ілюстрацыйнае фота
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, ілюстрацыйнае фота

Кіраўнік «Моладзі БНФ» Юры Лукашэвіч атрымаў адказ ад старшыні Зэльвенскага райвыканкаму Яна Пальчыса пра ўшанаваньне памяці Ларысы Геніюш.

11 кастрычніка кіраўнік «Моладзі БНФ» Юрась Лукашэвіч накіраваў старшыні Зэльвенскага райвыканкаму просьбу перайменаваць адну з вуліц у гонар Ларысы Геніюш, надаць паэтцы статус ганаровай жыхаркі Зэльвы, а таксама прапанаваў правесьці вечарыны памяці і літаратурныя чытаньні яе імя ў навучальных установах Зэльвы. Ад імя арганізацыі Юрась Лукашэвіч выказаў гатоўнасьць дапамагчы з правядзеньнем гэтых мерапрыемстваў.

З адказу вынікае, што ўлады Зэльвеншчыны лічаць немэтазгодным пераймяноўваць вуліцу і праводзіць вечарыны памяці.

«На гэтым мы спыняцца ня будзем і плянуем зьвярнуцца да ўсіх грамадзкіх аб’яднаньняў і працоўных калектываў Зэльвеншчыны з просьбай ініцыяваць наданьне Ларысе Геніюш статусу ганаровай жыхаркі г.п. Зэльва. Таксама зьвернемся да кіраўнікоў навучальных устаноў з просьбай правесьці вечарыны памяці Ларысы Геніюш», — так камэнтуюць адказ райвыканкаму актывісты «Моладзі БНФ» на сваім сайце.

Актывісты абяцаюць правесьці ў менскім і рэгіянальных офісах вечарыны памяці Ларысы Геніюш, паказы кінафільмаў пра яе і экскурсію па мясьцінах, зьвязаных зь яе жыцьцём.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG