Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыбылі 160 тысяч перасяленцаў з Данбасу


Уцекачы з Луганску ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота
Уцекачы з Луганску ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота

За два з паловай гады ад пачатку збройнага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны ў Беларусь прыбылі каля 160 тысяч «часова перамешчаных асобаў» з Украіны, перадае Інтэрфакс словы амбасадара Беларусі ва Ўкраіне Ігара Сокала, які спасылаўся на лічбы камісара ААН па справах уцекачоў.

«Сёньня з нашага боку аказана дапамога ў працаўладкаваньні і атрыманьні жытла асобам, вымушаным пакінуць Украіну праз канфлікт», — дадаў Сокал.

Паўтара года таму называлася лічба ў 100 тысяч уцекачоў з Украіны ў Беларусі, у той жа час гаварылася пра больш як 600 тысяч уцекачоў у Расею.

Пры гэтым, паводле зьвестак на чэрвень 2016 году, з пачатку канфлікту на Данбасе толькі 1600 грамадзян Украіны спрабавалі атрымаць у Беларусі статус уцекача. 1400 зь іх атрымалі такі статус альбо дадатковую дапамогу.

У Беларусі грамадзянам Украіны прапануецца каля 200 варыянтаў працаўладкаваньня з заробкамі ад 250 да 700 рублёў. Для працаўладкаваньня на тэрыторыі Беларусі, калі няма дазволу на сталае пражываньне тут, грамадзяніну Ўкраіны неабходна мець адмысловы дазвол на права займацца працоўнай дзейнасьцю ў Беларусі. Такі дазвол выдаецца па хадайніцтве мясцовага наймальніка падразьдзяленьнем грамадзянства і міграцыі аблвыканкаму ці Менгарвыканкаму па месцы рэгістрацыі наймальніка.

Луганскі археоляг пра тое, калі ўцекачы вернуцца дахаты

Цяпер на тэрыторыі, падкантрольнай самаабвешчаным Данецкай і Луганскай «народным рэспублікам», пражывае блізу 3 мільёнаў чалавек. Усяго каля 3 мільёнаў чалавек з Данбасу ратуюцца ад вайны ў іншых рэгіёнах Украіны ці за мяжой. У мірны час насельніцтва гэтых абласьцей Украіны перавышала 6 мільёнаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG