Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Лінія Сталіна на дзіцячай далоні»: дакумэнтальны фільм «Белсату» пра рэпрэсіі супраць дзяцей пры камуністах. Відэа


Тэлеканал «Белсат» прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм «Лінія Сталіна на дзіцячай далоні» пра няўлічаных ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў — дзяцей. Гадзінную стужку выклалі і на Youtube для вольнага прагляду.

Як сьцьвярджае тэлеканал, фільм «распавядае канкрэтныя гісторыі рэпрэсіяў дзетак, дае магчымасьць зразумець, чаму некаторыя адмаўляюць сам факт сталінскага тэрору, і пралівае сьвятло на маштабы бязьвінна загінулых ад камуністычнага рэжыму». У фільме выкарыстаныя малюнкі вязьняў ГУЛАГу, фондавыя матэрыялы і фатаздымкі віртуальнага музэю расейскага таварыства «Мемориал».

У стужцы сьцьвярджаецца, што беларускія дзеці былі ахвярамі рэпрэсіяў да пачатку 1950-х гадоў, толькі ў 1951–52 гадах з Заходняй Беларусі былі дэпартаваныя прынамсі 4500 дзяцей, і большасьць дэпартаваных «назаўсёды засталася ў зямлі лягераў, куды іх высылалі». Гісторык Ігар Кузьняцоў кажа, што ў 1927 годзе 47% вязьняў будучага ГУЛАГу складалі хлопцы ад 16 да 24 гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG