Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі названае імя меркаванага арганізатара тэрактаў у Парыжы і Брусэлі


Падазраваныя ў тэрактах у Парыжы і Брусэлі.
Падазраваныя ў тэрактах у Парыжы і Брусэлі.

Гэта — Усама Атар, 32-гадовы падданы Бэльгіі, ісламіст, які знаходзіцца ў Сырыі. Ён вядомы пад імем Абу Ахмад.

Паводле дадзеных сьледзтва, менавіта ён аддаваў загады пра выбухі і напады ў лістападзе 2015 году ў Парыжы і ў сакавіку 2016 году ў Брусэлі.

Як паведамляе француская газэта Le Monde, Усама Атар падазраецца ў вярбоўцы двух ірацкіх сьмяротнікаў, якія прывялі ў дзеяньне выбуховыя прылады каля Стадыёна Францыі ў парыскім прыгарадзе Сэн-Дэні 13 лістапада 2015 году. Ахвярамі тэрактаў у Парыжы тады сталі 130 чалавек.

Сьледзтва мяркуе таксама, што менавіта Атару тэрарысты прадставілі плян арганізацыі выбухаў у аэрапорце і мэтро бэльгійскай сталіцы 22 сакавіка сёлета, калі загінуў 31 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG