Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцслужбы Нямеччыны затрымалі пяцёх падазраваных у сувязях з «Ісламскай дзяржавай»


Ілюстрацыйнае фота. Баевік «Ісламскай дзяржавы»
Ілюстрацыйнае фота. Баевік «Ісламскай дзяржавы»

У ходзе спэцапэрацыі ў Ніжняй Саксоніі і Паўночным Рэйне — Вэстфаліі затрыманыя пяць чалавек, якія падазраюцца ў сувязях з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава».

Паводле DW, 8 лістапада былі затрыманыя пяцёра мужчын. Фэдэральная пракуратура ў Карлсруэ пацьвердзіла інфармацыю аб затрыманьні.

Затрыманыя падазраюцца ў тым, што прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях у складзе тэрарыстычнай групоўкі «ісламская дзяржава» на тэрыторыі Сырыі.

Адзін з затрыманых — 32-гадовы ураджэнец Іраку — зьяўляецца ключавой фігурай сярод ісламістаў, якія жывуць у Нямеччыне. Ён арганізоўваў і каардынаваў перапраўку радыкальных ісламістаў зь Нямеччыны ў Сырыю. Дапамогу яму аказвалі 27-гадовы немец і 26-гадовы камэрунец.

Яшчэ два затрыманыя — 50-гадовы турак і 36-гадовы выхадзец з Сэрбіі выкладалі жадаючым адправіцца ваяваць за «Ісламскую дзяржаву» арабскую мову і навучалі іх асновам радыкальнага ісламу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG