Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі канфіскавалі ў Ірыны Халіп 5 кніг Андрэя Саньнікава


Ірына Халіп

Ірына Халіп

Беларуская мытня канфіскавала ў журналісткі Ірыны Халіп пяць асобнікаў кнігі «Мая гісторыя. Беларуская „амэрыканка“, або Выбары пры дыктатуры», напісанай яе мужам, былым намесьнік міністра замежных спраў, кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Андрэем Саньнікавым.

Як паведаміла БелаПАН Ірына Халіп, яна вярталася на машыне з сынам пасьля вакацый праз пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы. «Кнігі былі з дароўнымі надпісамі мужа, у тым ліку Сьвятлане Завадзкай. Адна была выдадзеная ў Расеі, чатыры — у Польшчы. Убачыўшы ў чамадане кнігі, мытніца ўсклікнула: „Гэта яшчэ што такое?“ Такое ўражаньне, што мытня нэрвова рэагуе на любую літаратуру: кнігі ляжалі ўроскід, і не адразу можна было зразумець, хто аўтар», — адзначыла журналістка.

Паводле яе слоў, мытня ўзяла кнігі на экспэртызу, якая будзе доўжыцца ня менш за месяц. «На маю рэмарку, што адна з кніг выдадзена ў Расеі і будзе легальна прадавацца там у крамах, мне заявілі, што ня ўсё, дазволенае ў Расеі, дазволена ў нас. Як той казаў, Мытны саюз у дзеяньні», — сказала Халіп.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG