Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ ухваліў крэдытную дапамогу Малдове ў памеры амаль 180 мільёнаў даляраў


Міжнародны валютны фонд ухваліў выдзяленьне Малдове крэдытаў на суму амаль 180 мільёнаў даляраў. Гэта адбылося ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, які вызначыць або працяг курсу на збліжэньне з Эўропай, або зьмену палітыкі ў бок Расеі.

Выканаўчая рада МВФ у Вашынгтоне ўхваліла трохгадовую крэдытную праграму 7 лістапада, каб падтрымаць Малдову, якая працягвае рухацца па шляху эканамічных рэформаў. 36 мільёнаў даляраў з гэтай сумы будуць дадзеныя неадкладна.

Фонд адзначыў, што эканоміка Малдовы вярнулася да росту ў час, калі ўрад узмацніў банкаўскі сэктар і палепшыў нарматыўную базу цягам апошніх двух гадоў. МВФ заклікаў узмацніць рэфармаваньне цэнтральнага банку і судовай сыстэмы.

МВФ і Эўразьвяз замарозілі дапамогу Малдове пасьля таго, як мільярд даляраў зьнік з трох малдаўскіх банкаў у 2014 годзе, уцягнуўшы краіну ў хаос і рэцэсію.

Урад Беларусі вядзе перамовы з МВФ аб крэдытнай праграме памерам у 3 мільярды даляраў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG