Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліловыя шаўковыя майткі, якія некалі належалі Гітлеравай жонцы Эве Браўн, прададзеныя ў Брытаніі на аўкцыёне за 2900 фунтаў (больш як за 3600 даляраў).

Як паведамляе Бі-Бі-Сі са спасылкай на зьвесткі брытанскай прэсы, у канцы Другой сусьветнай вайны бялізну знайшоў у закінутым бункеры Гітлера ў Баварскіх Альпах амэрыканскі вайсковец.

Акрамя сподняй бялізны, на аўкцыён былі выстаўленыя іншыя рэчы, якія належалі Эве Браўн, у тым ліку срэбны футарал для губной памады з ініцыяламі ўладальніцы і залаты пярсьцёнак з апалам і рубінамі.

Пярсьцёнак быў прададзены за 1250 фунтаў, срэбны футарал, у якім заставаўся кавалак ярка-чырвонай памады — за 360 фунтаў.

Усе прадметы набыў жыхар Вялікабрытаніі, які пажадаў застацца невядомым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG