Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан і Трамп пачалі апошні перад выбарамі дзень агітацыі ў вызначальных штатах


Вядучыя кандыдаты на выбарах прэзыдэнта ЗША пачалі апошні перад выбарамі дзень агітацыі ў вызначальных для іх штатах.

Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан паабяцала «аб’яднаць краіну» у выпадку сваёй перамогі пасьля спаборніцтваў з кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі Дональдам Трампам, якія «прывялі ЗША да даволі глыбокага расколу».

Клінтан выступіць на чатырох мітынгах у штатах Пэнсыльванія, Мічыган і Паўночная Караліна.

Трамп у гэты ж дзень выступае ў Флёрыдзе, Паўночнай Караліне, Пэнсыльваніі, Нью-Гэмпшыры і Мічыгане.

Ён, у прыватнасьці, працягвае настойваць на «віне», паводле яго словаў, Клінтан у справе зь яе электроннымі лістамі — нягледзячы на тое, што ў нядзелю дырэктар Фэдэральнага бюро расьсьледаваньняў ЗША афіцыйна абвясьціў, што ФБР не знайшло ніякіх парушэньняў законнасьці ў справе з новай порцыяй лістоў Клінтан, якія маглі б прывесьці да крымінальных абвінавачваньняў.

Выбары прэзыдэнта ЗША адбудуцца ў аўторак, 8 лістапада. Паводле двух апытаньняў, апублікаваных у панядзелак, Клінтан апярэджвае Трампа на 4 % сярод тых, хто плянуе ўзяць удзел у выбарах, паводле яшчэ аднаго апытаньня — на 5 %.

XS
SM
MD
LG