Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьнік жыхар Чачні, які выступаў з крытыкай на адрас Рамзана Кадырава


Рамазан Джалалдзінаў
Рамазан Джалалдзінаў

Жыхар Чачні Рамазан Джалалдзінаў, які выступаў з крытыкай на адрас кіраўніка рэспублікі Рамзана Кадырава, прапаў бязь вестак. Пра гэта тэлеканалу «Дождж» паведамілі ягоныя сваякі.

Паводле іх, 3 лістапада 56-гадовы Джалалдзінаў разам з сынам зьбіраўся выехаць з Чачні, аднак ім перашкодзіла паліцыя. Пасьля допыту ў іх забралі пашпарты, мабільныя тэлефоны і адпусьцілі. На наступную раніцу сваякі мужчыны не знайшлі яго ў пакоі, у якім ён заснуў напярэдадні.

У сярэдзіне красавіка Джалалдзінаў зьвярнуўся да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна са скаргай на карупцыю ў Чачні. Неўзабаве пасьля гэтага на ягоны адрас пачалі паступаць пагрозы, з-за якіх ён зьехаў з рэспублікі. У траўні невядомыя спалілі дом мужчыны.

Спалены дом Рамазана Джалалдзінава
Спалены дом Рамазана Джалалдзінава


Пазьней Джалалдзінаў папрасіў прабачэньня ў Кадырава. У адказ на гэта кіраўнік Чачні прапанаваў яму вярнуцца на радзіму, паабяцаўшы паклапаціцца пра яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG