Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юнкер: уцекачы павінны ўлічваць патрабаваньні ўладаў ЭЗ пры выбары краінаў свайго разьмяшчэньня 


Уцекачы і мігранты каля брамы лягеру на грэцкім востраве Лесбас, 19 верасьня 2016 году.

Уцекачы і мігранты каля брамы лягеру на грэцкім востраве Лесбас, 19 верасьня 2016 году.

Старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер заявіў, што ўцекачы, якія прыбываюць у краіны Эўразьвязу, павінны атрымліваць прытулак не ў адпаведнасьці са сваімі пажаданьнямі, а паводле рэальных магчымасьцяў.

Пра гэта паведамляе агенцтва Associated Press. Юнкер заявіў , што ўцекачы, якія цяпер знаходзяцца ў Грэцыі ці Італіі, не павінны адмаўляцца ляцець у нейкія іншыя краіны, якія ім прапаноўваюцца. Юнкер заўважыў, што некаторыя краіны Эўразьвязу згодныя прыняць у сябе ўцекачоў, якія пакуль што знаходзяцца ў Грэцыі і Італіі, аднак толькі нязначная колькасьць уцекачоў пагадзілася пераехаць у «непажаданыя» для іх краіны. Абсалютная большасьць уцекачоў імкнецца патрапіць у Нямеччыну альбо скандынаўскія краіны.

У верасьні 2015 году кіраўніцтва Эўразьвязу абвясьціла, што мае плян расьcяленьня 160 тысяч чалавек, якія знаходзяцца ў краінах, найбольш пацярпелых ад наплыву нелегальных мігрантаў. Аднак на сёньняшні дзень удалося перасяліць толькі каля 7 тысяч мігрантаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG