Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валэнса заклікаў выключыць Польшчу з Эўразьвязу


Лех Валэнса.
Лех Валэнса.

Экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса заклікаў Эўразьвяз заняцца станам польскай дэмакратыі. У інтэрвію нямецкай штодзённай газэце Sueddeutsche Zeitung Валэнса сказаў, што эўрасупольнасьць павінна прыгразіць Польшчы выключэньнем з ЭЗ.

Былы лідэр прафсаюзу «Салідарнасьць» зьяўляецца рашучым апанэнтам кансэрватыўнага польскага ўраду і кіроўнай партыі «Права і Справядлівасьць».

Паводле былога прэзыдэнта, калі краіна-сябар Эўразьвязу не выконвае супольныя правілы, павінна існаваць магчымасьць выключэньня яе з супольнасьці. Лех Валэнса таксама заявіў, што зробіць усё магчымае, каб у Польшчы адбыўся рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах.

— Людзі Качынскага (Яраслаў Качынскі — лідэр партыі «ПіС») праз папулізм і дэмагогію прынесьлі шмат зла і будуць працягваць гэта рабіць, пакуль іх ня спыняць. Польшча знаходзіцца ў тупіку і патрабуе дапамогі ўсяго сьвету, — сказаў былы польскі прэзыдэнт.

За апошнія паўгода Эўрапейскі парлямэнт прыняў дзьве рэзалюцыі па справе Польшчы, у якой выказаў занепакоенасьць дзеяньнямі ўраду «Права і Справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG