Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саакашвілі: Прэзыдэнт Украіны падтрымлівае крымінальныя кланы


Міхэіл Саакашвілі

Міхэіл Саакашвілі

Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі заявіў пра адстаўку з пасады кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі празь немагчымасьць ажыцьцяўляць рэформы і сталае іх блякаваньне прадстаўнікамі атачэньня прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.

«У той сытуацыі, калі рэальна прэзыдэнт падтрымлівае асабіста два кланы — гэта клан бандыцкі, крымінальны клан з забойцаў 90-ых Труханава (мэр Адэсы — РС) і гэта ізмаільскі карупцыйны клан, калі рэальна ўсю ўладу ў вобласьці аддалі гэтым двум кланам і яшчэ саюзьнікам сэпаратыстаў з „Нашага Краю“ Антону Кісэ, і гэта адбываецца абсалютна адкрыта, я ня маю намеру маўчаць. Мне гэта ўсё сапраўды надакучыла... У гэтай сытуацыі я вырашыў падаць у адстаўку і пачаць новы этап барацьбы. Няхай яны не спадзяюцца і не разьлічваюць пазбыцца мяне. Я той салдат, які ідзе столькі, колькі можа, а пасьля столькі, колькі трэба», — заявіў сёньня ў Адэсе Міхэіл Саакашвілі.

Як ён адзначыў, апошняй кропляй сталі электронныя дэклярацыі чыноўнікаў, «у якіх яны нахабна заяўляюць, што ў іх ёсьць мільярды гатоўкаю і яшчэ яны атрымліваюць сацыяльную дапамогу ад дзяржавы, забіраюць ад тых пэнсіянэраў, якія проста дрыготкімі рукамі апошнія капейкі зьбіраюць, каб не загінуць з голаду».

«Адзінае, што я бачу – ніводны прыстойны чыноўнік, які пачаў сапраўды па-новаму працаваць, не атрымлівае ня толькі абароны – яны абсалютныя безабаронныя, таму што безумоўная ўлада ў Кіеве наўпрост нацкоўвае на іх усялякіх Ганчарэнкаў і іншых», — заявіў Міхэіл Саакашвілі.

За некалькі гадзінаў перад гэтай заявай Міхаэла Саакашвілі стала вядома пра адстаўку Гіоргі Лорткіпанідзэ з пасады кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Адэскай вобласьці. «На дадзеным этапе для разьвіцьця адэскай паліцыі патрэбна новая кроў. Сёньня я прыняў рашэньне з уласнай ініцыятывы напісаць заяву аб адстаўцы з пасады», — заявіў Гіоргі Лорткіпанідзэ, але ніякіх іншых падрабязнасьцяў аб звальненьні не сказаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG