Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі Расеі заявіла, што пры выкладаньні гісторыі нельга абысьціся бязь мітаў


Вольга Васільева
Вольга Васільева

Міністар адукацыі Расеі Вольга Васільева апавяла пра важнасьць мітаў у гістарычнай навуцы.

«Справа ў тым, што безь міталягізацыі нельга... Разумееце, без герояў, без гераічнага аблічча гістарычных пэрсанажаў нельга абысьціся. Ці ты маленькі чалавек, ці ты дарослы — у цябе павінен быць ідэал, да якога трэба імкнуцца», — заявіла яна ў інтэрвію «Інтэрфаксу».

Журналіст «Інтэрфаксу» зьвярнуў увагу, што міталягізацыя ў мастацтве і ў гістарычнай навуцы — гэта розныя рэчы. «Гісторыя, яе выкладаньне — гэта рэч субʼектыўная», — адказала на гэта міністар адукацыі РФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG