Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку ДТЗ у цэнтры Менску загінула жанчына, якую везла машына хуткай дапамогі


У выніку дарожна-транспартнага здарэньня ў цэнтры Менску загінула жанчына, якую везла машына хуткай дапамогі.

Нагадаем, ДТЗ — сутыкненьне трох аўтамабіляў — адбылося на скрыжаваньні вуліц Камуністычнай і Багдановіча каля 14.30. Машына хуткай дапамогі з уключанай сырэнай везла цяжкага пацыента ў шпіталь. На скрыжаваньні з вуліцай Камуністычнай хуткая сутыкнулася з аўтамабілем «Лада», пасьля чаго ўпала на аўтамабіль «Сытраэн» і перакулілася дагары днішчам, паведамляе БелаПАН са спасылкай на тэлеканал АНТ.

«Абодва кіроўцы, а таксама мэдыкі атрымалі траўмы і дастаўленыя ў шпіталь. А вось пацыентку, якую „хуткая“ везла на шпіталізацыю, выратаваць не ўдалося — жанчына памерла на месцы», паведамляе АНТ.

У рэпартажы таксама гаворыцца, што «паводле папярэдняй інфармацыі, машына хуткай дапамогі ехала са сьветлавой і гукавой сыгналізацыяй. Паводле ж відавочцаў, у момант ДТЗ спэцаўтамабіль рухаўся без уключаных маячкоў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG