Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 лістапада 2016: Акцыя памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў каля будынку КДБ


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Правацэнтрысцкая кааліцыя правядзе акцыю памяці ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Месца правядзеньня — пляцоўка каля КДБ (пр Незалежнасьці, 17.). Пачатак а 12:00.

У рамках фэстывалю японскай культуры «Японская восень у Беларусі — 2016» Амбасада Японіі арганізуе лекцыю пра традыцыйную японскую вопратку кімано. Для ўдзелу неабходная папярэдняя рэгістрацыя ў Амбасадзе Японіі. Месца правядзення — Нацыянальны цэнтар сучасных мастацтваў (вул Някрасава, 3). Пачатак аб 11:00.

У апошні дзень школьных вакацыяў — менскі Палац спорту ператворыцца ў каралеўства вялікіх дыназаўраў. Менавіта тут рэжысэр Юры Грымаў пакажа дзіцячы спэктакль «Закінуты сьвет», пастаўлены паводле аднайменнага раману Артура Конан-Дойла.

У гісторыі:

1917 — пачаўся Кастрычніцкі пераварот у Расеі.

1921 — у Італіі створаная фашысцкая партыя на чале з Бэніта Мусаліні.

1933 — у Менску адкрыўся Дом ураду.

1967 — ААН прыняла Дэклярацыю супраць дыскрымінацыі жанчын.

2000 — Джордж Буш-малодшы абраны прэзыдэнтам ЗША.

2004 — пачала трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».

У гэты дзень нарадзіліся:

1790 — нарадзіўся беларускі архітэктар Караль Падчашынскі, які збудаваў палац-рэзыдэнцыю ўсіх віленскіх кіраўнікоў — ад Напалеона і графа Мураўёва да сёньняшняга прэзыдэнта Літвы.

1896 — нарадзіўся Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік. Быў адным з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі ў часе польскай акупацыі. Расстраляны ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.

1917 — бальшавіцкі пераварот у Расейскай Імпэрыі. Паводле ўказу А. Лукашэнкі 1995 году дзень бальшавіцкага перавароту быў вернуты у лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць на 60 мільёнаў чалавек.

1918 — нарадзіўся Канстанцін Дамарад, беларускі гісторык.

1923 — нарадзіўся Аляксандар Дракахруст, беларускі паэт, перакладнік і мэмуарыст.

1966 — нарадзіўся Піт Паўлаў, беларускі музыка.

У памяці:

1948 — Хведар Ільляшэвіч, беларускі паэт, журналіст і гісторык.

1975 — Ісак Любан, беларускі савецкі кампазытар.

1992 — Аляксандар Дубчэк, адзін з ідэолягаў «Праскай вясны», першы сакратар ЦК камуністычнай партыі Чэхаславаччыны. У жніўні 1968 году быў затрыманы савецкімі вайскоўцамі і прымусова дастаўлены ў Маскву. У 1989 быў абраны старшынём Фэдэральнага сходу Чэхаславаччыны. Загінуў у выніку авіякатастрофы.

Цытата:

"... Чым большую колькасьць буржуазіі і духавенства ўдасца нам з гэтай нагоды расстраляць, тым лепш".

У. Ленін

XS
SM
MD
LG