Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Топ-3 самых дружалюбных да іншаземцаў краінаў сьвету


Трэці год запар Expat Insider — адно з найбуйнейшых дасьледаваньняў экспатаў ва ўсім сьвеце — прапануе глыбокі аналіз паўсядзённага жыцьця іншаземцаў у больш чым 60 краінах сьвету.

У дасьледаваньні бяруць удзел больш за 14 000 рэспандэнтаў, якія прадстаўляюць 174 нацыянальнасьці і 191 краіну.

Першае месца ў рэйтынгу сёлета заняў:

1. Тайвань

Тайвань займае першае месца паводле якасьці жыцьця і асабістых фінансаў, даступнасьці сыстэмы аховы здароўя і высокага фінансавага роўню жыцьця замежнікаў, якія там жывуць. Імігранты ў захапленьні ад заробкаў у Тайвані, ад бясьпекі працы і дружалюбнасьці мясцовых жыхароў.

2. Мальта:

Гэтая міжземнаморская краіна захапляе замежнікаў лёгкасьцю адаптацыі. Імігранты сьцьвярджаюць, што на Мальце вельмі проста завесьці новых сяброў і прызвычаіцца да мясцовай культуры. Для траціны замежнікаў, якія абіраюць Мальту, неістотна нават тое, што яны зарабляюць там менш, чым у сябе дома.

3. Эквадор

Апошнія два гады гэтая паўднёваамэрыканская краіна была на першым месцы. Праз падзеньне цэнаў на нафту дабрабыт у Эквадоры панізіўся. Але месцам для жыцьця гэтую краіну вельмі часта выбіраюць пэнсіянэры, таму іхныя даходы ня моцна залежаць ад стану эквадорскай эканомікі. Іншаземцы цэняць краіну за бясьпеку, транспартную інфраструктуру й мэдыцыну.

Пазыцыі трох найгоршых для замежнікаў краінаў ужо трэці год запар стабільна захоўваюць Кувэйт, Грэцыя і Нігерыя. Беларусь у рэйтынгу дружалюбнасьці краінаў да іншаземцаў ня ўзгадваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG