Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас выступу ў Нэвадзе Трампа тэрмінова вывелі са сцэны


Супрацоўнікі службы бясьпекі кандыдата ў прэзыдэнты ЗША Дональда Трампа вывелі яго са сцэны падчас выступу перад выбаршчыкамі ў горадзе Рэно ў штаце Нэвада.

Прычынай надзвычайнай рэакцыі стаў невядомы актывіст, які спрабаваў прарвацца да палітыка. Ён падыйшоў да сэны і пракрычаў «пісталет». Паведамлялася, што пры сабе ў яго магла быць зброя, але пазьней гэтая вэрсія не пацьвердзілася.

Празь некалькі хвілін Трамп зноў зьявіўся перад публікай. "Ніхто не казаў, што нам будзе проста, я хачу падзякаваць службе бясьпекі", - сказаў кандыдат.

Паводле апытаньня, праведзенага тэлеканалам ABC і газэтай The Washington Post, за кандыдата ад дэмакратаў Гілары Клінтан гатовыя прагаласаваць 48% амэрыканцаў, а за Трампа - 43%.

XS
SM
MD
LG