Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя абвясьціла пра пачатак наступу на "сталіцу" Ісламскай дзяржавы


Паўстанцкі атрад "Сілы дэмакратычнай Сырыі" абвясьціў пра пачатак наступу на сырыйскі горад Рака, які лічыцца камандным цэнтрам "Ісламскай дзяржавы".

Вайсковая апэрацыя пры падтрымцы амэрыканскай авіяцыі пачнецца на працягу некалькіх гадзін, паведамляе тэлеканал ВВС.

"Сілы дэмакратычнай Сырыі" заклікалі жыхароў горада пазьбягаць раёнаў, дзе знаходзяцца ісламісты.

Горад Рака на поўначы Сырыі са студзеня 2014 года знаходзіцца пад кантролем "Ісламскай дзяржавы". Ісламісты лічаць яго сваёй сталіцай. У сярэдзіне кастрычніка сырыйская апазыцыя, пры падтрымцы турэцкай арміі, узяла кантроль над сымбалічным для джыхадыстаў горадам Дабік. У цяперашні час у Іраку адбываецца апэрацыя па аднаўленьні кантролю ўрада над горадам Масул.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG