Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалкоў раскрытыкаваў словы Райкіна пра несвабоду творчасьці ў Расеі


Мікіта Міхалкоў
Мікіта Міхалкоў

Старшыня Саюзу кінематаграфістаў Расеі рэжысэр Мікіта Міхалкоў раскрытыкаваў выказваньні мастацкага кіраўніка тэатра «Сатырыкон» Канстанціна Райкіна пра цэнзуру і зацісканьне свабоды творчасьці ў Расеі.

Міхалкоў, выступаючы ў эфіры праграмы «Права ведаць» на тэлеканале ТВЦ, адзначыў, што ў Райкіна ёсьць свой цэнтр «Райкін Plaza», ён кіруе тэатрам, у яго ёсьць школа, пры гэтым ён ставіць, паводле словаў Міхалкова, «тое, што хоча ». Кіраўнік саюзу кінематаграфістаў задаецца пытаннямі: «Дзе яго ўшчамілі? Чаго ён ня мае?»

Спасылаючыся на свой жыцьцёвы досьвед, кінарэжысэр Мікіта Міхалкоў сьцьвярджае, што ні ён сам, ні многія іншыя дакладна ня ведаюць «што такое несвабода», пра якую вядзецца ў вострым выступе Райкіна.

Райкін, выступаючы 24 кастрычніка на сёмым зьездзе Саюзу тэатральных дзеячоў, заявіў, што цяпер у Расеі робяцца спробы вярнуць цэнзуру і вярнуць грамадзтва, як ён выказаўся, «ня проста ў часы застою, а ў сталінскія часы». Пазыцыя Канстанціна Райкіна выклікала ажыўленую дыскусію ў творчых колах і сацыяльных сетках.



«Словамі пра маральнасьць, Радзіму і народ, і патрыятызм прыкрываюцца, як правіла, вельмі нізкія мэты. Ня веру я гэтым групам абураных і пакрыўджаных людзей, у якіх, бачыце, рэлігійныя пачуцьці абражаныя. Ня веру! Веру, што яны праплачаныя. Так што — гэта групкі брыдкіх людзей, якія змагаюцца незаконнымі мярзотнымі шляхамі за маральнасьць», — заявіў Райкін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG