Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Міжземным моры выратавалі больш за 2000 мігрантаў, 10 чалавек загінулі


Улады Італіі паведамілі пра выратаваньне ў суботу больш за 2200 мігрантаў, якія ў Міжземным моры на лодках плылі ў Эўропу. У той жа час паведамляецца пра 10 загінулых.


Усяго італьянскія ратавальнікі правялі 16 апэрацыяў з прыцягненьнем гішпанскага вайсковага карабля і некалькіх няўрадавых суднаў.


Міжнародная арганізацыя па міграцыі на гэтым тыдні паведаміла, што з пачатку году ў Міжземным моры загінула 4220 шукальнікаў прытулку ў параўнаньні з 3777-ю летась. Паводле папярэдніх зьвестак, да берагоў Італіі морам дабраліся 159 тысяч мігрантаў, большасьць зь іх з Паўночнай Афрыкі і Блізкага Ўсходу.

XS
SM
MD
LG