Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Філіпінаў Дутэртэ назваў Пуціна сваім кумірам


Радрыга Дутэртэ

Радрыга Дутэртэ

Прэзыдэнт Філіпінаў Радрыга Дутэртэ ў інтэрвію арабскай тэлекампаніі Аль-Джазіра заявіў, што Ўладзімір Пуцін — ягоны кумір. Паводле словаў Дутэртэ, расейскі прэзыдэнт дзейнічае, як і належыць кіраўніку дзяржавы.

У відэароліку, які папярэднічае інтэрвію, карэспандэнт паказвае філіпінскаму прэзыдэнту шыльды з імёнамі розных палітыкаў і назвамі дзяржаваў і просіць яго коратка сказаць тое, што адразу прыходзіць у галаву. Пры зьяўленьні карткі з надпісам „Уладзімір Пуцін“ Дутэртэ не вагаючыся адказвае: „Мой кумір“.

На сайце выданьня Business Insider, якое апублікавала відэаролік, зьмяшчаецца таксама паведамленьне пра тое, што цяперашняе выказваньне прэзыдэнта Філіпін пра Пуціна ня першае. Цёплае стаўленьне Дутэртэ да Пуціна ўпісваецца ў ягоную палітыку зьмены лініі Філіпінаў на міжнароднай арэне. Так, ён неаднаразова рэзка і крытычна выказваўся пра ЗША і пра прэзыдэнта Барака Абаму. Пры гэтым ягонае стаўленьне да Кітаю і Расеі падкрэсьлена прыхільнае.

Дутэртэ выказаў надзею на тое, што, магчыма, наведае Расею і правядзе перамовы з Пуцінам. 20 кастрычніка Дутэртэ заявіў, што хацеў бы сказаць расейскаму прэзыдэнту, што ёсьць толькі тры дзяржавы, якія супрацьстаяць, паводле яго, астатняму сьвету, — гэта Кітай, Філіпіны і Расея.

XS
SM
MD
LG