Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 лістапада: Шэсьце ў Лошыцкі Яр


"Беларускі правапіс" Язэпа Лёсіка

"Беларускі правапіс" Язэпа Лёсіка

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

КХП-БНФ традыцыйна праводзіць шэсьце ў Лошыцкі Яр. Акцыя прымеркаваная да дня памінаньня памерлых. Пачатак збору ўдзельнікаў шэсьця пачнецца ў 12.00 на пляцоўцы каля ДК «Лошыцкі». У 12.30 заплянаваны пачатак шэсьця уздоўж вуліцы Маякоўскага да Лошыцкага яру, дзе да 15.00 заяўлены мітынг.

6 лістапада ў Горадні адбудзецца чарговы, 3 раўнд адукацыйна-асьветніцкіх сустрэчаў ў межах Гарадзенскіх майстэрняў ведаў. Падчас іх жыхары гораду змогуць наведаць 9 розных заняткаў, арганізаваных самімі гарадзенцамі. Цэнтар гарадзкога жыцьця Горадні (вул. Савецкая 3) Уваход вольны. Пачатак аб 11.00

У Парку гісторыі Сула, што ў вёсцы Сула Стаўпецкага раёну, пройдзе першы фэстываль традыцыйнай беларускай нацыянальнай кухні «Чарка-скварка на Суле». Урачыстае адкрыцьцё а 12:00

У гісторыі:

1595 — Слуцак захоплены запароскімі казакамі атамана Севярына Налівайкі.

1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснаваны батанічны сад — адзін з самых старых у краіне.

1860 — Абрагам Лінкальн абраны прэзыдэнтам ЗША.

1940 — у Менску пачаў працу радыёзавод (з 1957 — прыборабудаўнічы).

У гэты дзень нарадзіліся:

1742 — Фабіян Саковіч, беларускі паэт, перакладчык, пэдагог.

1884 — нарадзіўся Язэп Лёсік, мовазнаўца, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч. Быў асуджаны за «антысавецкую агітацыю» і памёр у турме.

1887 — нарадзіўся Радаслаў Астроўскі, удзельнік Слуцкага паўстаньня, прэзыдэнт Беларускай Цэнтральнай Рады ў часе нямецкай акупацыі Беларусі.

1912 — нарадзіўся Віктар Войтанка, беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, сьвятар.

У гэты дзень памерлі:

1862 — памёр Віктар Каліноўскі, беларускі археограф, брат Кастуся Каліноўскага.

1940 — памёр Лявон Вітан-Дубейкаўскі, архітэктар, дзяяч беларускага нацыянальнага руху, паэт.

1980 — памёр Станіслаў Станкевіч, літаратуразнаўца, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

2000 — памерла Стэфанія Станюта, беларуская акторка.

Цытата:

«Граматыка беларускае мовы (яе морфолёгія, этымолёгія, сынтакс) адкрывае ў ёй шмат багацьця й хараства. Трэба ведаць гэтае багацьце і адчуваць гэтае хараство, каб навучыцца выражаць сваё мысьленьне ў формах беларускае мовы, ня кажучы ўжо пра тое, што й нашае мысьленьне ў поўнай меры залежыць ад формаў нашае мовы».

Язэп Лёсік

XS
SM
MD
LG