Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне арыштавалі адразу 9 журналістаў адной з апазыцыйных газэт


Суд у Турэччыне арыштаваў дзевяць журналістаў апазыцыйнай газэты Cumhuriyet. Сярод іх — галоўны рэдактар ​​выданьня Мурат Сабунджу.

Журналісты былі затрыманыя 31 кастрычніка па падазрэньні ў дачыненьні да тэрарызму. Іх абвінавачваюць у падтрымцы курдзкіх узброеных фарміраваньняў і апазыцыйнага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, які, паводле вэрсіі Анкары, арганізаваў спробу дзяржаўнага перавароту 16 ліпеня.

Газэта Cumhuriyet выдаецца штодня з 1924 году. Яе супрацоўнікі зазнавалі судовыя перасьледы і раней. У 2016 годзе двое журналістаў выданьня былі прысуджаныя да двух гадоў турмы за перадрук карыкатур на прарока Мухамэда.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG