Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірацкая армія ўвайшла ў прадмесьце Мосулу, у якім тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» прыкрываюцца «жывым шчытом»


Ірацкія вайскоўцы дапамагаюць маленькаму хлопчыку выйсьці за лінію фронту падчас бітвы з «Ісламскай дзяржавай» у квартале Інтысар, усходняй частцы Мосулу, 4 лістапада 2016 году

Ірацкія вайскоўцы дапамагаюць маленькаму хлопчыку выйсьці за лінію фронту падчас бітвы з «Ісламскай дзяржавай» у квартале Інтысар, усходняй частцы Мосулу, 4 лістапада 2016 году

Ірацкія ўрадавыя войскі з боем прарваліся ва ўсходні прыгарад Мосулу Захра. Часткі спэцназу працягваюць вулічныя баі з арʼергардам баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Як паведамляе ВВС, паводле ірацкага камандаваньня, пад кантролем вайскоўцаў знаходзяцца 90% тэрыторыі раёну, які некалі зваўся «Садам» у гонар дыктатара, зрынутага ў 2003 годзе.

Наступ пачаўся ў пятніцу а 4-й раніцы. Галоўную ўдарную сілу склаў элітны «Залаты батальён» спэцназу. Авіяцыю міжнароднай кааліцыі падтрымлівалі ірацкія войскі з паветра.

Паведамляецца, што ў апэрацыі таксама ўдзельнічаюць 600 байцоў курдзкага апалчэньня, траціну зь якіх складаюць жанчыны.

Суседні квартал Інтысар пасьля жорсткіх сутыкненьняў у пятніцу таксама ў асноўным перайшоў у рукі ірацкіх вайскоўцаў. Між тым, наступ на яшчэ адзін раён Мосулу, Караму, які разьмешчаны на поўдзень ад Захры, аказаўся не такім пасьпяховым.

Як паведамляюць у ААН, у Масуле баевікі «Ісламскай дзяржава» ўзялі ў закладнікі 1600 цывільных асобаў і выкарыстоўваюць іх у якасьці жывога шчыта падчас паветраных бамбаваньняў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі прэс-сакратара Ўпраўленьня Вярхоўнага камісара правоў чалавека Равіны Шамдасані, «баевікі працягваюць масавыя забойствы закладнікаў». Шамдасані таксама паведаміла, што тэрарысты гвалтоўна вярбуюць у свае шэрагі дзяцей ва ўзросьце 9-10 гадоў і выкарыстоўваюць іх у якасьці баевікоў у Мосуле.

XS
SM
MD
LG