Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады ЗША ўзмацняюць захады бясьпекі напярэдадні выбараў


Бруклінскі мост у Нью-Ёрку

Бруклінскі мост у Нью-Ёрку

Улады Нью-Ёрку папярэджаны фэдэральнымі органамі пра пагрозу магчымых тэрарыстычных актаў з боку Аль-Каіды напярэдадні выбараў у ЗША, якія пройдуць 8-га лістапада. Пра гэта заявіў агенцтву Reuters прадстаўнік Упраўленьня паветраных і марскіх партоў штатаў Нью-Ёрк і Нью-Джэрзі, які кіруе аэрапортамі, тунэлямі і мастамі.

Першай пра пагрозы тэрарыстычных нападаў паведаміла тэлекампанія CBS News — паводле яе ацэнкі, яны магчымыя 7 лістапада, за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў.

Белы дом заявіў 4 лістапада, што ўсьведамляе рызыку тэрактаў падчас выбараў і тэрарыстычнай пагрозы на выбарчых участках.

Губэрнатар Тэхасу Грэг Эбат сказаў, што «тэхасцы павінны весьці сваё паўсядзённае жыцьцё як звычайна, але захоўваць пільнасьць на працягу наступных некалькіх дзён, і паведамляць аб любых падазроных дзеяньнях».

XS
SM
MD
LG