Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое расейскіх вайскоўцаў паранена ў Сырыі


Дым ад выбуху на паўднёвым захадзе Алепа, 3 лістапада 2016 году.

Дым ад выбуху на паўднёвым захадзе Алепа, 3 лістапада 2016 году.

Двое расейскіх вайскоўцаў атрымалі сёньня раненьні ў выніку абстрэлу паўстанцамі гуманітарнага калідору каля Алепа. Пра гэта заявіла Міністэрства абароны Расейскай Фэдэрацыі.

«Абстрэл вёўся газавымі балёнамі з рэактыўных установак саматужнай вытворчасьці „Пякельны агонь“ і мінамётаў. ... Вайскоўцы, якія атрымалі раненьні, былі апэратыўна эвакуяваныя ў бясьпечны раён гораду, дзе ім аказана неабходная мэдычная дапамога. Пагрозы іх жыцьцю няма» — цытуе расейскае агенцтва ИТАР-ТАСС паведамленьне Мінабароны Расеі.

Сырыйскі рэжым і расейскія сілы абвясьцілі 10-гадзіннае спыненьня агню ў Алепа, каб дазволіць паўстанцам і цывільным асобам пакінуць ўсходнюю частку гораду праз восем пазначаных калідораў.

Паўстанцы адкінулі перамір’е і заявілі аб працягваньні барацьбы, каб прарваць блякаду гораду.

Аналягічнае трохдзённае аднабаковае спыненьне агню ў кастрычніку закончылася тым, што толькі невялікая колькасьць людзей пакінула ўсходнюю частку Алепа, дзе больш за 250 тысяч чалавек застаюцца ў пастцы.

XS
SM
MD
LG