Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лялькі


Тадэвуш Макоўскі, «Дзіцячы тэатар» (1931).

Тадэвуш Макоўскі, «Дзіцячы тэатар» (1931).

Зь лялечным тэатрам я пазнаёмiўся, калi мне было гадоў восем. Аднойчы да нас у мястэчка патрапiў такі лялечны тэатар. Квіткі на той час для нас былі ня танныя. Але выратаваў выпадак. У мястэчках усім гандлем займалася каапэрацыя. I раз на год адбываўся сход пайшчыкаў каапэрацыi, а iмi былi ўсе жыхары мястэчка. Каб людзi прыходзiлi на сход, пасьля яго заўсёды рабілі бясплатны канцэрт заежджых артыстаў. I нам пашанцавала, запрасiлi лялечнiкаў. Пра спэктакль гаварылi ў кожнай хаце. А мы, хлапчукi, з зайздрасьцю глядзелi на дзяўчынак. У iх былі лялькi, яны маглі гуляць у тэатар, а мы — не.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

XS
SM
MD
LG