Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне паліцыя шукае сьведкаў зьдзекаў з патрульнай, якой стала дрэнна


Ва ўкраінскім Дніпры паліцыя шукае сьведкаў інцыдэнту зь невядомымі, што зьдзекаваліся з патрульнай паліцыянткі, якой стала кепска на вуліцы. Інфармацыю пра гэта Радыё Свабода 4 лістапада пацьвердзілі ў патрульнай паліцыі гораду.

Паводле паліцыі, маладыя людзі зьдзекаваліся з патрульнай, у якой, верагодна, адбыўся мікраінсульт проста на вуліцы, яны здымалі ўбачанае на тэлефон замест таго, каб дапамагчы жанчыне і выклікаць «хуткую».

Як паведамляюць ва Ўпраўленьні патрульнай паліцыі Дніпра, на відэа, якое мужчыны распаўсюдзілі ў сацыяльных сетках, патрульная ў бездапаможным стане, у той жа час за кадрам чуваць зьдзеклівыя рэплікі тых, хто здымае.

Паводле паліцыі, за неаказаньне дапамогі чалавеку ў бездапаможным стане можа быць распачатая крымінальная справа. Патрульныя спадзяюцца, што ўдзельнікі інцыдэнту прынамсі перапросяць іхную супрацоўніцу.

Лекары не абнародуюць дыягназ пацыенткі, адзначаючы, што працягваецца абсьледаваньне. Стан жанчыны ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасьці.

3 лістапада кіраўніца Нацыянальнай паліцыі Украіны Хатыя Дэканаідзэ на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла пра гэты інцыдэнт у Дніпры і заклікала да чалавечнага стаўленьня.

«Патрульны паліцыянт пасьля працоўнай зьмены, пасьля цяжкай працы, едзе дадому ў грамадзкім транспарце — ад ператамленьня траціць прытомнасьць. Некалькі падонкаў (іншых словаў у мяне няма) замест таго, каб дапамагчы ёй — падтрымаць, прапанаваць ваду, выклікаць хуткую — накіроўваюць на яе тэлефон і зьдзекуюцца зь яе. Што вы за людзі? Адкуль столькі нянавісьці, навошта ганьбіць свой горад, сваю краіну? Навошта ганьбіць усіх, хто побач з вамі? Эўропа пачынаецца не зь бязьвізавага рэжыму, а з уменьня быць чалавечнымі адзін да аднаго», — напісала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG