Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Баўгарыі абвінаваціў Расею ў спробах раскалоць Эўропу


Прэзыдэнт Баўгарыі Росэн Плеўнэліеў

Прэзыдэнт Баўгарыі Росэн Плеўнэліеў

Прэзыдэнт Баўгарыі Росэн Плеўнэліеў заявіў ВВС, што, на яго думку, Расея спрабуе раскалоць і дэстабілізаваць Эўропу з дапамогай кібератакі.

Паводле Плеўнэліева, Крэмль спрабуе паўплываць на палітыку яго краіны ды іншых эўрапейскіх дзяржаў, фінансуючы палітычныя партыі і распаўсюджваючы прапаганду.

Як сьцьвярджае выхадзец з партыі ГЭРБ, летась сайт ЦВК Баўгарыі і шэраг урадавых сайтаў пацярпелі аж нападу хакераў, якія могуць належаць да той жа групоўкі, што і арганізатары нападаў на сайт амэрыканскай Дэмакратычнай партыі напярэдадні выбараў.

У Крамлі пасьлядоўна адмаўляюць падобныя абвінавачваньні.

XS
SM
MD
LG