Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне — затрыманьні курдзкіх лідэраў


Ілюстрацыйнае фота. Селахатын Дэмірташ, сустаршыня апазыцыйнай пракурдзкай «Партыі дэмакратыі народаў», выступае перад сваімі прыхільнікамі ў Дыярбакыры. 9 кастрычніка 2014 году

Ілюстрацыйнае фота. Селахатын Дэмірташ, сустаршыня апазыцыйнай пракурдзкай «Партыі дэмакратыі народаў», выступае перад сваімі прыхільнікамі ў Дыярбакыры. 9 кастрычніка 2014 году

У Турэччыне затрыманы два сустаршыні апазыцыйнай пракурдзкай «Партыі дэмакратыі народаў» — Селахатын Дэмірташ і Фіген Юксекдаг.

Пра гэта ў пятніцу паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў краіны.

Дэмірташ быў затрыманы ў сябе дома ў горадзе Дыярбакыр на паўднёвым усходзе краіны. Юксекдаг — у Анкары. У іх дамах прайшлі ператрусы.

Акрамя таго, турэцкая паліцыя затрымала сама меней дзевяць іншых дэпутатаў ад «Партыі дэмакратыі народаў».

Паводле інфармацыі турэцкіх СМІ, апазыцыйныя палітыкі арыштаваныя ў рамках расьсьледаваньня справы, зьвязанай з прапагандай тэрарызму.

«Партыя дэмакратыі народаў» змагаецца за правы нацыянальных меншасьцяў у Турэччыне, асабліва курдаў. Турэцкія ўлады абвінавачваюць яе ў сувязях з забароненай у краіне «Працоўнай партыяй Курдыстану».

XS
SM
MD
LG