Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога памочніка Лукашэнкі прызначылі кіраваць гатэлямі


Ілюстрацыйнае фота. «Прэзыдэнт-гатэль» у Менску
Ілюстрацыйнае фота. «Прэзыдэнт-гатэль» у Менску

Дзяржаўная ўстанова «Гасьцінічны комплекс Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь» зарэгістравана ў Менску.

Яе ўзначаліў былы памочнік прэзыдэнта Аляксандар Сазонаў. Пра гэта паведамляе TUT.BY.

Гасьцінічны комплекс Кіраўніцтва справамі абʼяднае «Прэзыдэнт-гатэль», гатэль «Плянэта», гасьцінічны комплекс «Юбілейны» і гатэль «Менск», дырэктаркай якога нядаўна прызначылі жонку зьбеглага прэзыдэнта Кіргізстану Курманбека Бакіева. Сёньня ўсе гэтыя гатэлі знаходзяцца ў падпарадкаваньні Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта.

53-гадовы Аляксандр Сазонаў у пачатку 90-х быў суўладальнікам «СА-новы», якая займалася вытворчасьцю безалькагольных напояў, продажам харчовых дабавак. У 1994 годзе быў прызначаны памочнікам прэзыдэнта Беларусі ў пытаньнях зьнешнеэканамічнай дзейнасьці, у ліпені 1996 г. — міністрам прадпрымальніцтва і інвэстыцый. У 1999 годзе зноў стаў памочнікам прэзыдэнта — галоўным інспэктарам па Менску.

У 2000-м Сазонаў сышоў з улады ў бізнэс — на прыватныя расейскія кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG