Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пацьвердзіла зьбіцьцё свайго верталёта ў Сырыі


Адзін з расейскіх верталётаў на авіябазе Хмэймім ў Сырыі (ілюстрацыйнае фота)

Адзін з расейскіх верталётаў на авіябазе Хмэймім ў Сырыі (ілюстрацыйнае фота)

Расея паведаміла, што адзін зь яе верталётаў у Сырыі трапіў пад агонь баевікоў і ажыцьцявіў аварыйную пасадку 3 лістапада, але ніхто з экіпажу не пацярпеў.

Паводле расейскага паведамленьня, верталёт трапіў пад абстрэл у правінцыі Хама падчас місіі дастаўкі гуманітарнай дапамогі і зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў 40 кілямэтрах на паўночны захад ад гораду Пальміры. Пасадачная пляцоўка трапіла пад агонь, але выратавальны верталёт хутка эвакуяваў экіпаж на авіябазу Хмэймім у правінцыі Лятакія, што выкарыстоўваецца расейскімі вайскоўцамі.

Блізкае да групоўкі «Ісламская дзяржава» інфармацыйнае агенцтва Amaq паведаміла іншую вэрсію інцыдэнту. Паводле яго, расейскі вайсковы верталёт быў зьнішчаны ракетным абстрэлам у населеным пункце Хувайсіс у цэнтральнай частцы Сырыі.

Назіральная арганізацыя «Сырыйская абсэрваторыя правоў чалавека» таксама паказвае, што верталёт трапіў пад абстрэл пры заходзе на пасадку ў раёне Хувайсіс.

Расея страціла чатыры верталёты ў Сырыі, дзе ажыцьцяўляе паветраную кампанію ў падтрымку сілаў прэзыдэнта Башара Асада.

XS
SM
MD
LG