Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Fox News: замежныя спэцслужбы маглі ўзламаць сэрвэр Клінтан


Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў ЗША — як сьцьвярджае амэрыканскі тэлеканал Fox News — лічыць, што «зь верагоднасьцю ў 99 працэнтаў» прыватны паштовы сэрвэр, які выкарыстала кандыдатка ў прэзыдэнты Злучаных Штатаў Гілары Клінтан у бытнасьць дзяржаўным сакратаром, быў узламаны замежнай выведкай.

Fox News спасылаецца на свае крыніцы ў ФБР. Афіцыйна агенцтва не камэнтавала гэтыя паведамленьні, аднак на мінулым тыдні стала вядома, што дырэктар ФБР Джэймс Комі накіраваў Кангрэсу ліст, у якім паведаміў аб аднаўленьні расьсьледаваньня, зьвязанага з электроннай перапіскай былога дзяржсакратара. Гэтая навіна прывяла да падзеньня рэйтынгаў Клінтан, якую, па шэрагу апытаньняў, амаль дагнаў яе супернік — Дональд Трамп.

Сьцьвярджаецца, што ў магчымым узломе сэрвэра Клінтан падазраюць спэцслужбы «пяці замежных дзяржаў», якіх менавіта — не паведамляецца.

У ходзе перадвыбарчай кампаніі былі ўзламаныя сэрвэры Дэмакратычнай партыі, а таксама памочнікаў Клінтан. Дэмакраты, а затым і амэрыканскія спэцслужбы абвінавацілі ў гэтым хакераў, якія працуюць на расейскія ўлады, сьцьвярджаючы, што Масква мае намер паўплываць на хаду перадвыбарчай кампаніі ў Злучаных Штатах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG