Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 4 лістапада 2016: Адкрыцьцё кінафэстывалю «Лістапад»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У кінатэатры «Масква» (пр. Пераможцаў, 13) пройдзе адкрыцьцё 23-га Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад». Пачатак а 17.30. Фільм адкрыцьця: «Петербург. Только по любви».

У рамках Менскага міжнароднага кінафэстывалю «Лістапад» у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага пачынае працу выстава «Фільмы Анджэя Вайды ў сусьветным кінаплякаце», падрыхтаваная сумесна з Музэем кінэматаграфіі ў Лодзі і Польскім інстытутам у Менску. Выстава адкрыецца а 16.00, пасьля чаго адбудзецца паказ фільму Вайды «Бесы».

У рамках «Кастрычніцкага эканамічнага форуму» ў Менску пройдзе адкрытая лекцыя Марэка Дамброўскага аб валютных крызысах у постсавецкіх краінах. Месца правядзеньня: Галерэя TUT. BY (пр. Дзяржынскага, 57). Пачатак а 17.00.

У менскім пабе “Бруге” пройдзе прэзэнтацыя новага альбому гурта “AKUTE”. Пачатак а 19.00.

У менскім “Клюбе Графіці” адбудзецца выступ панк-гурта “Правакацыя”. Пачатак а 19.00.

У гісторыі:

1863 — расейскія карнікі схапілі паўстанцкага камісара Менскай губэрні Міхала Аскерку. Ён быў расстраляны, нягледзячы на тое, што родныя і сябры здолелі атрымаць ад генэрал-губэрнатара Мураўёва дакумэнты пра зьмякчэньне прысуду. Але паведамленьне пра скасаваньне сьмяротнага пакараньня было накіравана ў Магілёў у вечар пасьля экзэкуцыі. Гэты эпізод апісаны Ўладзімерам Караткевічам у рамане «Нельга забыць».

1887 — нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны) — беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч.

1929 — нарадзіўся Сяргей Карніловіч, дзяяч беларускай эміграцыі.

1940 — нарадзіўся Яўген Гучок, беларускі паэт.

1946 — Уступіў у сілу Статут ЮНЕСКА, Арганізацыі ААН па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры.

2008 — на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША перамогу атрымаў Барак Абама.

У памяці:

1937 — расстраляны Аляксандар Вальковіч, дзяяч БНР, народны сакратар фінансаў БНР. У 1920 годзе эміграваў, у 1925 — вярнуўся ў БССР. У 1937-м асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да найвышэйшай меры пакараньня.

1937 — расстраляныя беларускі мастак Хрыстафор Даркевіч і ягоны брат, мастацтвазнаўца Пятро Даркевіч.

Цытата:

«Касьцёл — харашун,
Прыгажуня — царква,
Глянеш — аж кругам ідзе
Галава,
А ў сярэдзіне,
Пасярэдзіне
Палянізатары,
Русыфікатары...
Ліха іх матары —
Калянізатары!»

Яўген Гучок

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG