Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пройдзе рэфэрэндум пра зьмены ў Канстытуцыі, якія маюць пашырыць паўнамоцтвы прэм’ера


Алмазбек Атамбаеў на парадзе ў Бішкеку ў гонар Дня незалежнасьці Кіргізстану 31 жніўня 2016 году.
Алмазбек Атамбаеў на парадзе ў Бішкеку ў гонар Дня незалежнасьці Кіргізстану 31 жніўня 2016 году.

Прэзыдэнт Кіргізстану Алмазбек Атамбаеў падпісаў закон аб правядзеньні 11 сьнежня рэфэрэндуму па зьменах у Канстытуцыю. Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе.

Напярэдадні адпаведны закон ухваліў парлямэнт Кіргізстану. Канстытуцыйная палата Вярхоўнага суду ў сваім заключэньні да законапраекту вырашыла, што дакумэнт не супярэчыць фундамэнтальным правам і свабодам чалавека і грамадзяніна, дапушчальнасьці іх абмежаваньняў, прынцыпам дэмакратычнай, прававой, сьвецкай дзяржавы.

Паводле паправак, большыя паўнамоцтвы ў Кіргізстане мае атрымаць прэм’ер-міністар краіны. Шэраг апазыцыйных палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і праваабаронцаў выступаюць супраць гэтых паправак. Крытыкі прэзыдэнта Атамбаева кажуць, што такім чынам ён хоча працягнуць сваё знаходжаньне ва ўладзе. Ягоны прэзыдэнцкі тэрмін завяршаецца ў наступным годзе, а Канстытуцыя забараняе яму балятавацца яшчэ раз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG