Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шапіра загадаў дарожным службам аплаціць рамонт аўтамабіляў, пашкоджаных на нячышчаных дарогах


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Старшыня Менгарвыканкаму Сямён Шапіра выказаў у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1» незадаволенасьць якасьцю прыбіраньня сьнегу на асноўных магістралях беларускай сталіцы.

Патрабуючы навесьці парадак на дарогах пасьля сьнегападу на пачатку лістапада, ён загадаў чыноўнікам выплаціць насельніцтву кампэнсацыі за шкоду машынам, якія пацярпелі празь няякасную прыборку сьнегу:

«Усе аварыі, што адбыліся па віне дарожнікаў, мусяць быць аплочаныя з кішэні кіраўнікоў дарожных арганізацыяў, ДАІ і старшыняў райвыканкамаў», — сказаў ён, загадаўшы даць яму сьпіс аварыяў праз стан дарожнага пакрыцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG